Свята-Георгіеўская царква (Гальшаны)
Праваслаўны храм | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
54°15′20″ пн. ш. 26°00′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гальшаны |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Лідская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1901 год |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]25 ліпеня 1900 года быў закладзены першы камень пад падмурак храма. На месца будаўніцтва прыхаджане падводамі падвозілі зямлю і камяні, насыпаўшы грунт вышэй за ўзровень вуліцы так, што старая царква засталася збоку. Будаўніцтва праводзілася на сродкі, выдзеленыя Найсвяцейшым Сінодам — 15,5 тысяч рублёў, ахвяраванні вернікаў і сродкі дабрахотных ахвяравальнікаў, якія паступалі з усёй Расіі дзякуючы просьбе айца Уладзіміра ў царкоўнай прэсе. Царква была пабудавана за адзін год у 1901 годзе з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, трапезная, асноўны аб’ём, 5-гранная апсіда з бакавымі 4-граннымі рызніцамі. У сілуэце будынка дамінуюць цыбулепадобныя купалы над званіцай і 4-схільным дахам асноўнага кубападобнага аб’ёму.
Галоўны ўваход адзначаны буйным парталам з высокім 2-гранным шчытом і арачным праёмам на 2 парах паўкалон. Падобнымі парталамі аформлены бакавыя ўваходы. У люкарне над галоўным уваходам размешчаны абраз «Спас Пантакратар». Лаканічнае дэкаратыўнае ўбранне белакаменных фасадаў абмежавана ажурнымі фрызавымі паясамі з гарадкоў, плоскімі броўкамі арачных аконных праёмаў, вуглавымі лапаткамі, поясам какошнікаў каля аснавання шатра званіцы.
Абкружана каванай агароджай з брамай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Левченко, А. Гольшанской Свято-Георгиевской церкви 100 лет (1901—2001) : история, факты, комментарии / Священник Андрей Левченко. — Гольшаны: Свято-Георгиевская церковь, 2003. — 22. с.: ил.